10 лістапада 2024 г. — 45 гадоў з дня стварэння 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады (1979)
У канцы 1970-х гг. у СССР былі перагледжаны тактычныя прыёмы ў барацьбе з праціўнікам у выпадку паўнамаштабнай вайны. Стаўку зрабілі на канцэпцыю прымянення масіраваных дэсантаў у бліжэйшым тыле праціўніка, здольных дэзарганізаваць абарону. Дырэктыва аб стварэнні 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады выйшла 10 лістапада 1979 г., месцам яе дыслакацыі вызначаны г. Брэст.
14 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня правядзення агульнавайсковых вучэнняў з прымяненнем ядзернай зброі на Тоцкім ваенным палігоне ў Арэнбургскай вобласці (1954)
На Тоцкім палігоне ў Арэнбургскай вобласці 14 верасня 1954 г. былі праведзены агульнавайсковыя тактычныя вучэнні з прымяненнем ядзернай зброі пад кодавай назвай «Снежок». Падрыхтаваны і праведзены вучэнні пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны СССР маршала Г. К. Жукава. Задача вучэнняў — адпрацоўка магчымасцей прарыву абароны праціўніка з выкарыстаннем ядзернай зброі. Агульная колькасць ваеннаслужачых, якія ўдзельнічалі, дасягала 50 тыс. чалавек.
29 чэрвеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Кольчака (1905–1969), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза
Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 г. у мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам. У 1916 г. Мікалай Кольчак скончыў рэальнае вучылішча. У снежні 1917 г., калі яму споўнілася трынаццаць, у Кранштаце запісаўся юнгай на карабель Балтыйскага флоту, служыў на лінкоры «Андрей Первозванный».
27 лютага 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Мачанскага (1955), лётчыка, палкоўніка, грамадскага дзеяча
Мікалай Пятровіч Мачанскі нарадзіўся 27 лютага 1955 г. у вёсцы Белінок Асавецкага сельсавета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Белінскай сярэдняй школы ў 1972 г. марыў вучыцца на лётчыка, але ў ваеннае лётнае вучылішча не прынялі. Мікалай паступіў у Калінінградскае ваеннае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча.
12 сакавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята (1940)
Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР паўстала пытанне аб улікова-прызыўной і мабілізацыйнай рабоце на новых тэрыторыях. Па загадзе Народнага камісарыята абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г. быў створаны Брэсцкі абласны ваенны камісарыят. Яго першым ваенкамам 10 красавіка назначаны маёр Міхаіл Якаўлевіч Стафееў (1903–1941), які прыклаў шмат намаганняў для стварэння і наладжвання сістэмы работы органаў мясцовага ваеннага ўпраўлення вобласці.